
Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ен паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр актуальны і спадабаецца дарослым і дзецям. Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць…


Кот і певень жылі разам. Кот павінен быў ісці па справах і сказаў пеўню, каб нікому не адчыняў дзверы. Але ў лісы быў іншы план...

Вясёлая гісторыя пра барана, які хацеў быць самым разумны. Але ен заслужыў дыплом не галавой, а лбом!

Гісторыя пра багатага, але няшчаснага чалавека, Яму было вельмі холадна і ён не ведаў, што недзе побач паратунак: абдымкі цёплага чалавека.

Адзін беларускі хлопец так радаваўся жыццю, што да яго прыйшла Смерць. Яна прапанавала бітву, але лепшая зброя - ЛЮБОЎ.

Цікавае тлумачэнне, чаму апошнія зімы не такія снежныя. Таму што дызайнер сняжынак у творчым крызісе. Казка пра сапраўдны цуд, які можа стварыць кожны з нас.

Зіма аб’явіла, што вясна не наступіць. Баранчык, пеўнік і ліска спрабавалі выратаваць вясну, але без дапамогі гледачоў тут абысціся…

Парсюк не надта быў ахвочы Глядзецца праўдзе ў вочы...

Марыська – дзяўчынка 10-ці гадоў зусім не ведала чым займацца, але яна трапіла ў чароўную веску, дзе ўсе змянілася… Казка пра тое, як падлетку знайсці свае месца ў жыцці.
Што будзе далей?

❤️Мадэрнізаваная батлейка са святлом, гукам і сучасным стылем лялек. “Дом з Марамі” гатовыя прыехаць у любую лакацыю, любы горад, любую веску, каб падарыць сапраўдныя, шчырыя эмоцыі для дзяцей і дарослых па-беларуску. Дні нараджэння, Новы Год, Масленіца, Купалле, фестывалі, выходныя, буднія, на вуліцы, у памяшканні.

Паглядзець, як уладкавана батлейка, паспрабаваць пакіраваць лялькамі;
🌠Паслухаць гісторыю батлейкі ад гаспадароў ; Выпіць кавы або гарбаты;
🌠Натхніцца і паздымаць тык-токі ці зладзіць фотасэт;
🌠Паглядзець фільмы і мульцікі па-беларуску
🌠Пагуляць у настольныя гульні:)
🏡Адрас: Багдановіча 129а, к.36

Героям прыйдзецца разгадаць загадкі, вывучыць новыя словы, прайсці выпрабаванні ад лялек, і зрабіць так, каб зоркі свяціліся. Каб можна было шчыра і па-сапраўднаму марыць…
🏡Адрас: Багдановіча 129а, к.36
🕘Працягласць: 45 хвілін
😉Узрост: 6+

Пісьменнік, драматург, акцер
Рэжысер, актрыса
Фокусы, чараўніцтва
спецэфекты і піратэхніка
"Дом з Марамі" былі ў такіх месцах як:








